вписать адрес сайта
Версия для
слабовидящих
» » У ПАЛОНЕ ВЯСНЫ ЧАРОЎНАЙ… ( Да дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.)
22
июня
2022

У ПАЛОНЕ ВЯСНЫ ЧАРОЎНАЙ… ( Да дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.)

У  ПАЛОНЕ  ВЯСНЫ  ЧАРОЎНАЙ… ( Да  дня  Перамогі  ў  Вялікай  Айчыннай  вайне  1941-1945 гг.) 

У  далечы  жыцця  гады  лунаюць

І  памяці  так  цяжка  іх  дагнаць!..

І  толькі  камяні  з  граніту  знаюць,

Як  слепіць  позірк  тых  імёнаў  раць,

 

Ахвярна  што  сабою  перакрыла

Чумы  фашызму  коўзкія  шляхі:

Нашчадкам  даравала  яна  крылы

За  кошт  крынічна  чыстае  тугі!..

                             

Яна  заве  мяне  ў  сіні  аблокаў

Купацца  з  дня  пачатку  да  цямна,

Свядомілі  каб  дзеткі  крок  за  крокам,

Наколькі  слова  страшнае: вайна!..

 

Яе  героі  гонару-павагі

Зусім  не  просяць – прыляглі  і  спяць –

Пакуль  палошча  вецер  наўкол  сцягі

І  медалі  вясёлкай  зіхацяць

 

На  грудзях  сябрукоў, ужо  нямногіх,

Якім  у  ліхалецце  звязло  больш:

Вярнуцца  да  знаёмага  парога,

Дайсці  сягоння  ў  засень  любых  плошч!..

 

Каб  расказаць  пра  розныя  падзеі,

Што  лёс  наканаваў  у  час  вайны…

Пра  мары  расказаць  і  пра  надзеі,

І  подыхі  далёкай  той  вясны,

 

Што  не  імчала  сонцам  і  паветрам

Напоўніць  мірны  колас  збажыны

І  будаваць  шматлікія  паверхі –

За  кошт  шматлікіх  бліндажоў  вайны!..

 

Зубам  аж  млосна, бо  празрысты  холод

Няўмольна  забіраецца  за  тын!..

І  кожная  і  вёсачка, і  горад 

Забыць  не  маюць  права  пра  Хатынь!..

 

Ці  пра  дзесяткі  чорных  папялішчаў,

Схавалі  сваю  крыўду  што  навек!..

Неверагодна, што  ўсё  гэта  знішчыў,

Як  бы  Разумны, дужы  чалавек!

 

А  мае  продкі, волаты  лясныя,

Змаглі  чуму  адолець  і  скарыць!..

Чаму  насупраць  тых  святых  імёнаў

Заўжды  і  вечна  той  агонь  гарыць,

                    

Што  лашчыць  нямы  бляск  гранітных  плітаў,

Ім  аддае  людзей  вялізны  доўг!..

========================================

Вясна, зусім  як  некалі – адкрыта,

Шануе  свята  і  сцеле  мурог

 

Травы  зялёнай, разам  з  рознаквеццем,

І  водарам  паветра  ў  смак  віна!..

Яшчэ  крыху, як  лепшая  на  свеце,

Наладзіць  баль  чароўная  вясна! –

 

У  гонар  нашых – вельмі  слаўных – дзедаў,

Патрэб – на  сёння, будычыні – спраў!..

Каб  свет  увесь – напэўна, сёння – зведаў,

Хто  запаліў  для  землякоў  ліхтар

 

Спакою, паважання, дабрабыту,

Дарог, якімі  к  шчасцю  ім  ісці!..

Каб  зноў  і  зноў  без  Божае  малітвы

Імкнуліся  тут  вішні  расцвісці!..

 

Ля  прызбы  млелі  важкія  арбузы,

Палоніў  думкі  пах  яблык  і  груш!..

Каб  мы  сваёй  душой  не  заскарузлі,

І  нарадзілі  безліч  светлых  душ! –

 

Пісьменнікаў, паэтаў, музыкантаў,

Вучоных  і  не  надта – толькі  ў  плён!..

Не  бачыць  толькі  неразумных  стратаў!..

Ні  як   сумуе  надвячоркам   клён,

 

Калі  жаўрук  прысядзе – развітацца! –

Кліча  яго  працяты  сумам  клін,

Пакуль  ён  абяцае  павяртацца

Ў  сваю  старонку  казак  і  былін

Вясне, сюды  што  шлях  не  падзабудзе,

Як  маці  немаўлятку  калыхаць!..

І  ластаўку-гарэзу  чакаць  будзе

Дому  бацькоў  надзейная  страха!

 

Цяпер  жа  тут  вясна  ва  ўсю  кіруе:

Радасць  на  стол  кладзе  белы  абрус,

Хвалі  яе  ў  сэрцах  гасцей  шчыруюць –

Каб  імі  багацела  Беларусь!.. 

 

Адвакат юрыдычнай кансультацыі Кастрычніцкага раёна г. Гродна Клімец Уладзімір Міхайлавіч